МАРШ ПАНЯВОЛЕНЫХ НАРОДАЎ-2017

У нядзелю, 16 ліпеня 2017, адбудзецца Марш Паняволеных Народаў–прысьвечаны салідарнасьці з народамі, якія апынуліся пад уціскам і таталітарным прыгнётам.
Пачынаючы ад 1959 году, Марш Паняволеных Народаў адкрывае мерапрыемствы Тыдню Паняволеных Народаў, які быў запачаіткаваны, каб прыцягваць увагу амэрыканскага грамадства на становішча народаў, што сталі паняволеныя камуністычнымі, а цяпер пост-камуністычнымі ды кожнымі іншымі тыраніямі й дыктатурамі. У гэтым Маршы гэтым традыцыйна бяруць удзел прадстаўнікі Згуртаваньня “Пагоня” й беларускай грамады Амэрыкі, якія апошнім часам складаюць бальшыню ўдзельнікаў.
Збор удзельнікаў–у нядзелю, 16 ліпеня, а 9:00 раніцы, каля гатэлю Плаза на 59-й вуліцы пры 5-й Эвэню. Затым імша за Паняволеныя Народы ў катэдры Сьв. Патрыка (на 5 Эвэ., між 50 і 51 вул.), і пасьля– Марш Паняволеных Народаў па 5 Эвэ. да 59-й вуліцы, а тады па 59 вуліцы да Калюмбус-цыркулю ў Сэнтрал Парк каля Maine Monument, дзе адбудзецца ўрачыстае адкрыцьцё Тыдня Паняволеных Народаў, якое працягнецца прыкладна да 2:00 папаўдні.

Тутака пакуль што ніхто не каментаваў - будзь першым.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>