СЬВЯТКАВАНЬНЕ КУПАЛЬЛЯ-2017

Беларуска-Амэрыканскае Згуртаваньне «Пагоня» запрашае землякоў ды ўсіх зацікаўленых разам адзначыць старадаўнюю рамантычную традыцыю КУПАЛЬЛЯ.
Сьвята пачынаецца ў суботу 24 чэрвеня прыкладна а 7-й вечара і доўжыцца на працягу ўсёй самай кароткай ночы года, і да 11-й гадзіны раніцы 25 чэрвеня.
Дазвол для нас y парку Ward Pound Ridge – з 11:00 раніцы ў суботу 24-га чэрвеня да 11:00 раніцы ў нядзелю 25 чэрвеня.
Адрас: Парк Ward Pound Ridge Reservation in Cross River,
NY 10518. Тэлефон адміністрацыі Парку (да 5-й гадзіны) 914-864-7317.
Сайт парку:

http://parks.westchestergov.com/ward-pound-ridge-reservation

Мапы парку:

http://wcgis.maps.arcgis.com/apps/MapTour/index.html…

Шукайце паляну з хаткамі-навесамі (shelters) № 1, 2, 3 і 4. Хатка №1 адведзеная для арганізацыі Купальля, а №2, 3 і 4 можна займаць, калі плянуеце гатаваць ежу,
спаць. Хаткі выглядаюць: 3 каменных сьцяны і дах, падлога–пясок, ёсць грылі. Умовамі парку колькасьць удзельнікаў абмежаваная да 40 чалавек.
Даезд машынай: Route 35 and 121 South, Cross River. Цягніком: ад станцыі Grand Central да прыпынку Katonah (прыкладна гадзіна часу), далей 10 хвілін ад станцыі, вам варта дамовіцца загадзя, каб вас падвезьлі.
Кошт імпрэзы $25 дарослым, $10 дзецям. Плата $8 з аўта ў незалежнасьці ад колькасьці пасажыраў за ўезд у парк да 5 вечара, і бясплатна пасьля 5-й гадзіны вечара.

2 камента(аў) да артыкула "СЬВЯТКАВАНЬНЕ КУПАЛЬЛЯ-2017"

  1. камент ад:   Veranikaкамент дадан:  06 / 02 / 2017   16 : 08

    Прывітанне. Як канкрэтна будзе рэгулявацца колькасць удзельнікаÿ?
    Квіткі набываюцца на месцы, або можна набыць неяк загадзя?

    Адказаць

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>