АКЦЫІ ПРАТЭСТУ І САЛІДАРНАСЬЦІ–Нью Ёрк, Пятніца 24 сакавіка і Нядзеля 26-га сакавіка

АКЦЫЯ ПРАТЭСТУ І САЛІДАРНАСЬЦІ–Нью Ёрк, Пятніца 24 сакавіка, 12:00 апоўдні, 708 3rd Ave (@ 44th St.), New York, NY 10017.

У пятніцу 24 сакавіка Беларуска-Амэрыканскае Згуртаваньне “Пагоня” сумесна з усімі неабыякавымі прадстаўнікамі беларускай грамады ў Амэрыцы праводзіць акцыю пратэсту супраць рэпрэсіяў і неабгрунтаваных негуманных падаткаў у Беларусі на непрацуючых. Гэта будзе таксама праява падтрымкі й салідарнасьці з жыхарамі Беларусі, якія ўжо некалькі тыдняў, ня гледзячы на арышты, штрафы і прысуды, выходзяць на вуліцы беларускіх гарадоў, каб адстаяць свае грамадзянскія правы і чалавечую годнасьць, і якія патрабуюць пераменаў і рэформаў у краіне.

Пачатак а 12:00 апоўдні, пятніца 24 сакавіка 2017.

Месца правядзеньня: каля Кансуляту Беларусі ў Нью Ёрку, адрас: 708 3rd Ave (@ 44th St.), New York, NY 10017.

Тутака пакуль што ніхто не каментаваў - будзь першым.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>