КУПАЛЬЛЕ 18 чэрвеня

Шаноўныя Сябры – Беларусы!
Запрашаем разам адзначыць старадаўнюю рамантычную традыцыю КУПАЛЬЛЯ.
Сьвята пачынаецца ў суботу 18 чэрвеня прыкладна а шостай вечара і доўжыцца на працягу ўсёй самай кароткай ночы года.
Дазвол для нас y парку–з 11 раніцы ў суботу да 11 раніцы ў нядзелю. Парк Ward Pound Ridge Reservation in Cross River,
NY 10518. Шукайце паляну з хаткамі-shelters 1, 2, 3 і 4. Хатка #1 для Купальля, а  # 2, 3 і 4 можна займаць, калі плянуеце
спаць. Хаткі выглядаюць так: 3 каменных сьцяны і дах, падлога–пясок, ёсць грылі. Умовамі парку колькасьць удзельнікаў
абмежаваная да 40 чалавек.
Даезд цягніком ад станцыі Grand Central да прыпынку Katonah (прыкладна гадзіну), далей 10 хвілін ад станцыі, дамоўцеся
загадзя, каб вас падвезьлі. Кошт імпрэзы $25 дарослым, $10 дзецям. $8 з аўта ў незалежнасьці ад колькасьці пасажыраў за ўезд у парк, і
бясплатна пасьля 5-й гадзіны вечара. Шчыра просім не ствараць аб’яў на ФБ і не друкаваць прыватную інфармацыю арганізатараў
у сродках масавай інфармацыі.
Пётр і Лена РЫЖЫ, LenaBelarus@yahoo.com.

1 камента(аў) да артыкула "КУПАЛЬЛЕ 18 чэрвеня"

  1. камент ад:   Syarghukкамент дадан:  05 / 26 / 2016   20 : 10

    1. Колькi каштуе арэнда астатнiх шэлтэрау?
    2. Цi ёсьць там на чым спаць?
    3. Цi патрэбна прывозiць сваю ежу?
    ___________
    Сяржук

    Адказаць

Leave a Reply to Syarghuk Cancel reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>